«Пагранічны нарад падчас нясення службы заўважыў квадракоптар, які накіроўваецца з літоўскага боку на тэрыторыю Беларусі. У мэтах недапушчэння парушэння паветранай прасторы і спынення супрацьпраўнай дзейнасці пагранічнікі адкрылі агонь па паветранай цэлі. У выніку, квадракоптар быў збіты», — гаворыцца ў паведамленні ДПК.





