Сяргей Валына, камандзір 36-й брыгады марской пяхоты, якая разам з байцамі полка «Азоў» абараняе Марыупаль, заклікаў лідараў ЗША, Турцыі, Вялікабрытаніі і Украіны ўратаваць байцоў і мірных жыхароў, якія застаюцца з імі на тэрыторыіі завода «Азоўсталь».

«Гэта можа быць нашым апошнім зваротам. У нас, магчыма, засталіся лічаныя дні або гадзіны», — сказаў Валына ў відэазвароце.

Па яго словах, акрамя байцоў, на «Азоўсталі» знаходзяцца каля 500 параненых і сотні мірных грамадзян, сярод якіх жанчыны і дзеці.

Камандзір просіць сусветных лідараў дамагчыся іх эвакуацыі ў «трэцюю» краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
24
Абуральна
0