Фота: AP

«Бо яго дастаўка і асваенне патрабуюць пэўнага часу, а бітва — гэта максімум два-тры тыдні ад яе пачатку. Вядома, першая частка пакета паспее прыехаць і адыграць сваю ролю. Але праз два-тры тыдні скончыцца гэты наступ.

А разам з ім, цалкам магчыма, скончыцца і актыўная фаза вайны, бо расійскім войскам больш няма чым наступаць», — адзначыў Арастовіч у інтэрв'ю «Медузе».

Ён патлумачыў свой прагноз тэмпамі вайны, колькасцю затрачаных боепрыпасаў і страт.

«Гэта не значыць, што баі цалкам спыняцца. Гэта значыць, што спыніцца актыўны наступ і, магчыма, гэта будзе апошні наступ другой фазы, бо я не ведаю, дзе яны возьмуць новыя рэзервы. Каб іх падрыхтаваць, патрэбны мінімум месяц, а то і два. За гэты час шмат чаго адбудзецца. І санкцыі пачнуць дзейнічаць, і ў міжнародным плане нешта здарыцца, і УСУ моцна ўмацуюцца за гэты час», — мяркуе Арастовіч.

Паводле яго слоў, разам з наступа скончыцца і актыўная фаза вайны. Цяпер РФ сабрала перадапошнія аператыўныя рэзервы. У раёне Белгарада — Валуек дзесьці 15 тысяч войска. «Але гэта няшчасныя, якія выйшлі з-пад Кіева, Сум і Чарнігава — — у іх псіхалогія расстраляных. Яны вельмі не хочуць ваяваць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру