На адпаведнае рашэнне Віцебскага аблвыканкама звяртае ўвагу «Банкb24.by».

Рэгіянальныя ўлады вызначылі, што забарона на вываз некаторых катэгорый тавараў, устаноўленая пастановай на выезд, не распаўсюджваецца на выпадкі набыцця тавараў для асабістага карыстання фізічнымі асобамі, якія выязджаюць з Беларусі з тэрыторыі Віцебскай вобласці ў Літву і Латвію ў выхадныя і святочныя дні ў перыяд па 15 мая. Рашэнне набывае моц з 29 красавіка.

Нагадаем, што нядаўна ўрад абмежаваў вываз з Беларусі асобных відаў прадуктаў. Мукі, круп, цукру, солі і макарон можна вывезці толькі кілаграм, алею — 1 літр, а кансерваў — толькі тры банкі.

Урад прадугледзеў магчымасць аблвыканкамам прымаць рашэнні па вывазе гэтых прадуктаў без абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1