Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска, разгледзеўшы 15 красавіка хадайніцтвы арганізацый горада, прапануе прысвоіць наступныя найменні:

вуліца Жарэса Алфёрава — праектаванай вуліцы № 6 на тэрыторыі жылога комплексу «Мінск Свет»;

плошча «Стары аэрапорт» — плошчы ў межах праектаванай вуліцы № 9 на тэрыторыі жылога комплексу «Мінск Свет»;

плошча Мітрапаліта Філарэта — плошчы каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў межах Казьма-Дзям'янаўскага спуску, плошчы Свабоды, вул. Кірылы і Мяфодзія

сквер Васіля Цвяткова — скверу ў межах вуліцы Казінца і Каржанеўскага.

квартал «Раманаўская Слабада» — тэрыторыі ў межах вул. Раманаўская Слабада, пр. Незалежнасці, вул. Бабруйскай, Клары Цэткін, Гебелева, Калектарнай, Сухой;

квартал «Старажоўка» — тэрыторыі ў межах вул. Старажоўскай, пр. Машэрава, вул. Чырвонай, Камуністычнай;

квартал «Пярэспа» — тэрыторыі ў межах ракі Свіслачы, вул. Кахоўскай, Крапоткіна, В. Харужай, Старавіленскай, пр. Машэрава;

квартал «Татарская Слабада» — тэрыторыі ў межах вул. Замкавай, Шпалернай, Ракаўскай, М. Танка, Ціміразева, пр. Машэрава, Пераможцаў.

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама (220006, Мінск, вул. 2) прымае меркаваньні жыхароў сталіцы па прапанаваных назвах на працягу двух тыдняў пасля публікацыі, паведамляюць Мінск-навіны.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5