Ніжняя палата парламента ФРГ пераважнай большасцю галасоў ухваліла ініцыятыву аб пастаўках цяжкага ўзбраення ў інтарэсах Украіны, паведамляе Reuters.

«Разам з шырокай эканамічнай ізаляцыяй і блакадай Расіі ад міжнародных рынкаў, найбольш важным і эфектыўным сродкам спыніць ваенныя дзеянні з'яўляецца актывізацыя і паскарэнне паставак эфектыўнай зброі і складаных сістэм, уключаючы цяжкае ўзбраенне», — гаворыцца ў законапраекце.

Па словах віцэ-прэзідэнта Бундэстага Вольфганга Кубіцкі, законапраект быў падтрыманы як трыма партыямі нямецкай кіруючай кааліцыі, так і апазіцыйнымі кансерватарамі, і быў прыняты 586 галасамі «за», 100 — «супраць», сем дэпутатаў устрымаліся.

Такім чынам Нямеччына перадасць Украіне цяжкае ўзбраенне, у прыватнасці, зенітную самаходную ўстаноўку «Гепард», якая можа паражаць паветраныя цэлі на вышыні да 3 км.

Да гэтага яна пастаўляла Украіне процітанкавую зброю, гранаты, беспілотнікі, сродкі абароны і боепрыпасы з прамысловых запасаў. Самым цяжкім узбраеннем былі 12 мінамётаў са стральбой да 7 кіламетраў.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2