Днямі жанчыне патэлефанавалі і паведамілі, што яе ўнук трапіў у ДТЗ, а таму патрэбна буйная сума, каб выратаваць яго ад крымінальнай адказнасці. Пенсіянерка ведала пра такі спосаб падману, але ад стрэсу разгубілася і аддала свае зберажэнні.
Кур'ера, які прыходзіў за грашыма, знайшлі і затрымалі. Ім аказаўся 18-гадовы навучэнец каледжа. Таксама быў затрыманы ягоны кампаньён — 35-гадовы раней неаднаразова судзімы беспрацоўны жыхар Мінска.
Абодва кур'еры забіралі грошы ў пацярпелых і перадавалі пасярэднікам. У дачыненні да іх распачатыя крымінальныя справы за махлярства.





