Аляксандр Махаў. Фота: t.me/ukraina24tv
Сярод іншага Махаў працаваў на вайне ў Данбасе і вёў падкаст «Военкор». У лютым 2022 года ён пайшоў на фронт удзельнічаць у баявых дзеяннях.
28 красавіка Махаў паведамляў, што ён паранены, а ўчора стала вядома, што ён загінуў у раёне горада Ізюм на Харкаўшчыне.
Пра гібель Махава згадаў у сваім традыцыйным вячэрнім відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
«Мае шчырыя спачуванні блізкім, сябрам. Хай яго сын Уладзіслаў ведае: Расія адкажа за гэтую смерць. Мы абавязкова здабудзем для Украіны перамогу. Упэўнены, гэта было марай Аляксандра. Мы яе рэалізуем».





