Віцэ-прэм'ерка Украіны Ірына Верашчук паведаміла: «Азоўсталь: гуманітарная аперацыя працягваецца. У інтарэсах захавання жыццяў учора былі эвакуяваныя 52 цяжкапараненыя нашы вайскоўцы. Пасля стабілізацыі іх стану мы абмяняем іх на рускіх ваеннапалонных. Працуем над далейшымі этапамі гуманітарнай аперацыі. Дасць бог, усё будзе добра».

У сваю чаргу ў Расіі паведамілі, што за суткі на заводзе «Азоўсталь» у Марыупалі 265 украінскіх вайскоўцаў склалі зброю і здаліся ў палон, сярод іх 51 чалавек з цяжкімі раненнямі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў падчас брыфінгу.

Канашэнкаў дадаў, што тых, каму патрэбная медыцынская дапамога, даставілі ў бальніцу горада Новаазоўск у Данецкай вобласці, які знаходзіцца пад расійскім кантролем.

«Українські герої потрібні Україні живими». З марыупальскай «Азоўсталі» вывезлі цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
7
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру