Праўда, згадаў ён толькі пра сам факт, а ніякіх падрабязнасцяў не падаў. Нават пра колькасць выказаўся абцякальна: што яна «патрэбная»: 

«Мы купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых «Іскандэраў», С-400, узброілі наша войска. Цяпер гэта ўжо зусім іншае войска з такім узбраеннем. Прынамсі непрымальную шкоду гэтая зброя можа нанесці каласальную».

Акрамя таго, ён адзначыў, што ракеты актыўна ствараюцца і ўласныя, пры дапамозе і садзеянні Расіі:

«З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Дапамогуць нам давесці да ладу новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна прасунуліся наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету — кампетэнцый у іх больш».

Маўляў, «калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то да канца гэтага года атрымаем ужо ракету тыпу «Іскандэр». А без расіян створаць таксама, толькі часу спатрэбіцца больш за год.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
28
Ого
Сумна
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру