Пакуль жа судовыя паседжанні будуць праходзіць у адным з карпусоў былога ПТВ-50, паведамляе мясцовае выданне «Ранак».

Будынак быў узведзены ў 1976 годзе, таму наспела неабходнасць істотнага абнаўлення, піша «Ранак».

Ад цяперашняга двухпавярховага (зрэшты, з паўнавартасным падземным паверхам) будынка пакінуць толькі знешнія сцены: здымуць дах, дэмантуюць аконныя і дзвярныя блокі, знясуць ўнутраныя сцены і перагародкі, узарвуць падлогі і здымуць падвесныя столі, прыбяруць лесвічныя маршы, разбяруць цагляную сцяну…

Праектам рэканструкцыі будынка прадугледжана павелічэнне вышыні памяшканняў існуючага падземнага паверху да 2,5 м, і надбудова трэцяга паверха. Таксама да будынка прыбудуюць велізарнае трохпавярховае крыло. Для зручнасці супрацоўнікаў і наведвальнікаў суда, у будынку будзе змантаваны ліфт.

Сярод іншага, мяркуецца, што на першым паверсе ў прыбудаванай частцы размесцяцца дзве залы судовых пасяджэнняў: для крымінальных спраў (да 40 чалавек) і для грамадзянскіх (да 20 чалавек), а таксама дарадчыя пакоі, пакой для сведак, кабінеты для пракурора і адваката, іншыя памяшканні.

На другім паверсе будзе кабінет старшыні суда, пакой адпачынку, прыёмная, архіў скончаных крымінальных спраў, кабінеты для супрацоўнікаў суда і пакой сведак, санвузлы. У прыбудове: яшчэ дзве залы судовых пасяджэнняў, дарадчыя пакоі для суддзяў і пакой для сведак, кабінеты супрацоўнікаў і тэхнічнага персаналу суда.

У надбудаваным паверсе абсталююць кабінет абласнога суда, некалькі памяшканняў службовага і гаспадарчага прызначэння, а ў прыбудове — пятую залу судовых пасяджэнняў (для слухання крымінальных спраў да 40 чал.), прыёмныя, кабінеты суддзяў, дарадчы пакой для суддзі, пакой для сведак і іншыя кабінеты.

Унутры будынка будуць змантаваныя новыя сістэмы прымусовай вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, кабінеты і залы судовых пасяджэнняў абсталююць сістэмамі відэаканферэнцсувязі, інтэграванымі ў падсістэму аўдыё — і відэафіксацыі. Праектам прадугледжваецца абсталяванне аб'екта сродкамі тэлевізійнай сістэмы відэаназірання з устаноўкай 13 вонкавых і 52 унутраных відэакамер з убудаваным пражэктарам, устаноўка дадатковых відэарэгістратараў. Памяшканні суда разлічаны на працу тут 32 супрацоўнікаў.

Клас
Панылы сорам
6
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?