Рэдакцыя сайта «Будзьма разам!» абвесціла фотаконкурс «Турыстычная Беларусь».

Да конкурсу прымаюцца толькі тры фота. Гэта можа быць архітэктура, прырода. У далучаным да фота лісце абявязкова павінна быць напісана колькі сказаў пра прычыну, па якой быў абраны той ці іншы аб’ект. Аўтар павінен пазначыць свае імя і прозвішча, узрост, месца жыхарства і кантактны тэлефон.

Перамер здымкаў – 900х600 пікселяў. Яны павінны быць падпісаныя. Свае работы высылайце на [email protected] з пазнакай «фотаконкурс» да 30 верасня. Кожная асоба можа ўдзельнічаць толькі адзін раз.

Па выніках конкурсу будуць вызначаны тры пераможцы, кожны з якіх атрымае квіток на дваіх на экскурсійную паездку па Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?