35‑гадовы гарадзенец наведваў прыёмную камісію ДАІ 35 разоў. Увогуле ж па статыстыцы палова гарадзенцаў здаюць на правы з пятага разу.

Штодзённа ў экзаменацыйным класе ДАІ збіраецца па 250 курсантаў, пры гэтым 200 з іх прыходзяць на пераздачу. З першага разу на правы здаюць на правы толькі 40% курсантаў.

Кожны год у Гродна знаходзіцца чалавек, які экзаменуецца ад 30 да 50 разоў. На сённяшні дзень сярод тых, хто пераздае, значацца каля двух тысяч чалавек. Сітуацыя звязаная з кепскай падрыхтоўкай курсантаў у аўташколах.

Па назіранню ДАІ людзі кепска ведаюць не толькі правілы, але і не ўмеюць кіраваць машынай… асабліва жанчыны. З самых распаўсюджаных памылак — выезд на сустрэчную паласу руху і парушэнне правілаў манеўравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?