Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Аўто

Фота: tesla.com

23.05.2022 / 18:09
Бел / Łac / Рус

Па законе можна, а па факце — не. Чаму ў Беларусь немагчыма ўвезці электрамабіль без сплаты мыта?

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі яшчэ ў сакавіку апублікаваў рашэнне абнуліць мытную пошліну на ўвоз электрамабіляў да 2024 года. Праз дзесяць дзён норма мусіла набыць сілу, але прывезці электрамабіль, не сплаціўшы мыта, немагчыма дагэтуль. «Наша Ніва» расказвае, у чым прычына.

Фота: tesla.com

Фота: tesla.com

Пошліны абнуляюць не ў першы раз

Папярэдні раз Савет ЕЭК абнуляў пошліны на электрамабілі з 4 мая 2020 года па 31 снежня 2021 года. На працягу гэтага перыяду ў жадаючых не ўзнікала ніякіх перашкод, каб скарыстацца такой магчымасцю. 

З наступленнем 2022 года пошліна вярнулася. Ад 1 студзеня пры ўвозе электрамабіляў у краіну трэба аплочваць 15% пошліны. 

Аднак у сярэдзіне красавіка ў СМІ (у тым ліку дзяржаўных) пачала з’яўляцца інфармацыя пра тое, што неўзабаве беларусы зноў змогуць прывозіць электрамабілі з трэціх краін без сплаты мыта. 

Рашэнне Савета ЕЭК № 39, прынятае 17 сакавіка, прадуглежвала адмену пошліны на ўвоз электрамабіляў. Аднак у адрозненне ад папярэдняга дакумента ў ім маецца некалькі раней невядомых выключэнняў і патрабаванняў. 

Усім можна, а расіянам — не

Дакумент прадугледжвае, што ад выплаты пошліны вызваляць толькі грамадзян Беларусі, Арменіі, Казахстана і Кіргізіі. То-бок, расіяне пад змены не падпадаюць. Апроч гэтага, не дапускаецца перадача правоў валодання, карыстання і распараджэння электрамабілямі асобам, якія маюць грамадзянства і / або пастаянна жывуць у Расіі. Абмежаванні дзейнічаюць да моманту сплаты пошлін, але не больш за тры гады ад даты рэгістрацыі пасажырскай дэкларацыі. 

Яшчэ адным важным момантам, якога не было раней, з’яўляецца патрабаванне перадаць у мытны орган адпаведнай дзяржавы —члена ЕЭК дакумент, выдадзены ўпаўнаважаным органам названай дзяржавы, які ўтрымлівае звесткі пра асобу, што ажыцяўляе ўвоз такіх тавараў, колькасць увазных тавараў і іх кошт. Поўны тэкст дакумента можна пачытаць тут. 

Орган дагэтуль нявызначаны

Менавіта праз патрабаванне падаць гэты дакумент у беларусаў няма магчымасці сплачваць 0% пошліны замест 15%. Справа ў тым, што ў Беларусі, дагэтуль не вызначылі той самы ўпаўнаважаны орган, які будзе выдаваць неабходны дакумент.

Як паведамілі ў мытні, пакуль невядома, што гэта будзе за орган, які будзе выдаваць дакумент, пра які гаворыцца ў рашэнні Савета ЕЭК № 39. Калі будзе вызначаны гэты орган, у мытні таксама не ведаюць. Таму вынікае, што праз немагчымасць атрымаць дакумент, патрэбны для размытнення па стаўцы 0%, усе электрамабілі пакуль размытніваюцца па пошліне ў памеры 15% ад мытнай вартасці. Пры размытненні па 140-м указе — 7,5%.

Адзначым, што на афіцыйным сайце мытні інфармацыі пра размытненне электрамабіляў па стаўцы 0% няма. Усе звесткі тычыцца 15%-най стаўкі, якая зараз фактычна і ўжываецца.

Чытайце таксама:

Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць

«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Гэта мой прынцып». З DeSoto, на якім пасядзела дзяўчына, знікла ўвагнутасць, але ўладальнік настойвае на судзе 51
У Беларусі будуць выпускаць кітайскія аўтамабілі яшчэ аднаго брэнда
Кітай упершыню стаў сусветным лідарам на рынку аўто. Як так атрымалася? 7
Новая фотасесія на чужым аўто. Мадэльку шукаюць 6
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Я не гатовая працаваць за ідэю». Як мінскія студэнты рэагуюць на навіну, што ў Беларусі ўвядуць абавязковае размеркаванне для «платнікаў»
Фізічным асобам забараняюць мець дроны, арганізацыям і ІП — абмяжоўваюць 1
Мінлясгас пачынае серыйна выпускаць драўляныя дамы
Берасцейца пакаралі за абразу міністра адукацыі
«Мой пазыўны Фокс». Полк Каліноўскага стварае новы батальён 2
Карпянкову споўнілася 55 гадоў, а ўказа Лукашэнкі няма 4
Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?
Усяго патроху
У Турцыі загінула ў ДТЗ раварыстка-беларуска 2
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 14
Беларуска загінула ў Турцыі падчас палёту на параплане  4
Менш за 1000 еўра. Цэны на новы iPhone ў суседзяў  6
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 12
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы 2
У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова 8
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 16
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 36
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 26
Самае лайканае
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 14
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 36
Найбольш рэакцый
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 16
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 36
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 20
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 32
Гарачыя тэмы
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы 2
У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова 8
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 16
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 36
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 26
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 28
Чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву — «Ток» з Вадзімам Пракоп’евым 81
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 12
Як уласнымі рукамі стварыць VPN-сервер, які цяжка будзе заблакаваць — падрабязны гайд 11
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх