Запуск беларускага касмічнага спадарожніка Зямлі запланаваны на красавіка 2010 году, паведаміў старшыня Прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч.

«Сумесна з расійскімі калегамі мы ствараем своеасаблівую касмічную эскадру, якая ў любы час па жаданню бакоў можа прадставіць неабходную касмічную інфармацыю карыстальніку», — кажа М.Мясніковіч.

«Усё ідзе па графіку, мы адзначаем высокую ступень гатоўнасці апарата, у тым ліку многіх вузлоў і другіх элементаў ствараемага ўзору. Думаю, што ў лістападзе‑снежні пачнецца ўжо канкрэтнае, комплекснае выпрабаванне спадарожніка», — зазначае кіраўнік Акадэміі навук.

Міхаіл Мясніковіч асабліва адзначыў, што за кластэрнымі касмічнымі сістэмамі будучае многіх краін, новая эканоміка ведаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?