Перад пачаткам нарады. Фота: «Пул першага»

Перад пачаткам нарады. Фота: «Пул першага»

«Айчынныя прадпрыемствы сапраўды сутыкаюцца з бар'ерамі, штучна створанымі на знешнім контуры. Яны закранулі ўсе этапы вытворчага працэсу: закупку сыравіны і матэрыялаў, транспарціроўку, разлікі, фінансы, крэдытную падтрымку, продаж на экспарт. Нагадваю, цяжкасці — не падстава для панікі, але і разлічваць, што сітуацыя сама па сабе разыдзецца, не варта», — сказаў ён на пачатку нарады.

Таксама ён запатрабаваў больш пытаць з чыноўнікаў. Яны павінны быць нагружаныя і працаваць.

«Пачніце нарэшце нагружаць і пытаць на ўсю катушку з вертыкалі ўлады. Хопіць лунаць у аблоках і чакаць указанняў «з цэнтра». Не замацуем у раёнах людзей шляхам стварэння вытворчасцяў і пераразмеркавання рэсурсаў — правалім усю справу. Спыніце адток спецыялістаў у абласныя гарады і сталіцу. Праз прадастаўленне жылля, размеркаванне спецыялістаў ВНУ, ільготы і іншае — гэта вашы пытанні».

Пры гэтым Лукашэнка паставіў задач ураду «падтрымаць бюджэтнікаў, пенсіянераў, сацыяльна ўразлівых грамадзян. Усё, што абяцалі, трэба выканаць, чаго б гэта ні каштавала».

«Урад падрыхтаваў праект дакумента, які ўстанаўлівае на паўтара года новыя падыходы да эканамічнай палітыкі. Ведаю, па асобных палажэннях ёсць розныя, часам палярныя меркаванні дзяржаўных органаў і службовых асоб — распрацоўнікаў. Таму перад тым, як накіраваць гэты закон у парламент, правядзём нараду з удзелам зацікаўленых асоб, каб прыняць канчатковае рашэнне па спрэчных пытаннях», — адзначыў ён.

«Я нездарма запрасіў губернатараў і асобных галіновых міністраў. Пра ўзмацненне мясцовай вертыкалі сёння ўжо сказана. Але і стратэгію працы міністраў мы вызначылі даўно. Успомніце шквал крытыкі нашых псеўдалібералаў за ручное кіраванне асобнымі пытаннямі. Сёння без гэтага не абысціся», — сказаў Лукашэнка.

«Мне сёння не патрэбныя развагі пра адпаведнасць глабальным трэндам. Мы ўжо наеліся гэтай балбатні. Час ваенны. Канкрэтныя мера і задача — канкрэтныя тэрміны і вынік. Уся формула», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
46
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3