Фота ФК «Віцебск»

Фота ФК «Віцебск»

— У яе інсульт, — коратка сказаў дырэктар футбольнага клуба «Віцебск» Мікалай Вайцюхоўскі і паклаў слухаўку.

Падобныя на інсульт сімптомы Караліны апісвае і калега футбалісткі па камандзе. Паводле яе слоў, у той вечар дзяўчына пачала цяжка дыхаць, у яе нямелі рукі, а пасля яна страціла прытомнасць, піша Zerkalo.io.

— Занадта маладая, нічога не трывожыла, а тут такая хуткая смерць, — кажа футбалістка. — Дзяўчынка была жыццярадасная, актыўная, я б нават сказала, самая цягавітая і поўная энергіі ў камандзе… Душэўны і шчыры чалавечак, з якім заўсёды можна было пагаварыць на любыя тэмы. Бывала, што на душы дрэнна, а яна сваёй энергетыкай і ўсмешкай падыме настрой за хвіліну.

Раней паведамлялася, што дырэктар «Віцебска» Мікалай Вайцюхоўскі «нават не стаў пытаць меркаванне жаночай каманды і загадаў ехаць на нядзельную гульню».

Калега Караліны абвяргае гэтую інфармацыю: па яе словах, дзяўчаты самі вырашылі згуляць у памяць аб загінулай сяброўцы.

— У дзяўчат быў выбар: яны маглі не ехаць, але дзеля Караліны выйшлі, — кажа футбалістка (яна ў той дзень удзел у гульні не прымала). — Але дзяўчаты — малайцы, нягледзячы ні на што, выбралі ўчора паехаць і згуляць дзеля яе. Ды яшчэ і змаглі перамагчы.

Сёння ў Віцебску прайшло развітанне з Каралінай. Пахаваюць дзяўчыну заўтра ў Рацічах Гродзенскага раёна.

***

Караліна Раманчук нарадзілася 13 лютага 2000 года. Удзельнічала ў футбольным чэмпіянаце Беларусі, з 2017 па 2020 гады гуляла за «Нёман». З 2021 года дзяўчына выступала за футбольны клуб «Віцебск».

Караліна страціла бацькоў — у яе была толькі сястра Бажэна і цётка. Журналісты звязаліся з Бажэнай. Тая пакуль у шоку.

— Яна была самым лепшым чалавекам на зямлі і выдатнай сястрой. За што нам гэта ўсё, я не ведаю. І да гэтага часу не веру, што яе больш няма… — толькі і змагла сказаць яна.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
80
Абуральна
1