Суддзя Ленінскага раёна Мінска Настасся Ачалава прызнала дзяўчыну вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яе вызвалілі ў зале суда.

Дар'ю затрымалі 25 лютага 2022 года. Да суда яна знаходзілася пад вартай.

Сябры апісваюць яе як надзейную і спагадлівую сяброўку і справядлівага чалавека, які заўсёды дапамагае іншым. Яна захапляецца футболам, з дзяцінства балее за «Барселону» і з’яўляецца прэзідэнткай афіцыйнага фан-клуба каманды ў Беларусі, паведамляе «Вясна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1