Былога міліцыянта ў лістападзе асудзілі да трох месяцаў арышту паводле артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных).
Яго абвінавацілі ў зліве адміністратару Telegram-канала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, персанальных даных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны. Суддзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з гамельчука кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13 600 рублёў, паведамляе «Вясна».





