Лукашэнка выразна абазначыў пазіцыю па гэтай тэме: Беларусь гатовая да паставак украінскага збожжа ў балтыйскія парты праз тэрыторыю Беларусі.

Таксама Беларусь гатовая аказваць усялякую дапамогу па яго перавалцы беларускім чыгуначным транспартам, выдзеліўшы для гэтага неабходныя магутнасці.

«Аляксандр Лукашэнка прапанаваў генеральнаму сакратару ААН за сталом перамоў з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і краін Балтыі (гатовых даць парты) урэгуляваць праблемы ў гэтым пытанні», — адзначае БелТА.

«Пры гэтым галоўнае, як было пазначана ў размове, каб гэтыя парты (Германіі, Польшчы, балтыйскіх краін, Расіі) былі адкрытыя і для беларускіх тавараў. Гэта значыць, каб, стварыўшы ўмовы для транзіту ўкраінскага збожжа, у партах, якія будуць ажыццяўляць яго перавалку, была магчымасць грузіць і тавары з Беларусі», — адзначае БелТА.

Антоніу Гутэрыш папрасіў невялікую паўзу ў некалькі дзён, каб перагаварыць з кіраўніцтвам зацікаўленых краін і вызначыць умовы паставак на міжнародныя рынкі ўкраінскага збожжа праз Рэспубліку Беларусь.

Раней Лукашэнка звяртаўся да Гутэрыша з лістом па пытаннях паставак украінскага збожжа праз беларускую тэрыторыю.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы: Перавозка збожжа праз Беларусь несумяшчальная з санкцыйнай палітыкай ЕС

Клас
11
Панылы сорам
20
Ха-ха
30
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
80