Беларусам прапанавалі сабраць мільён подпісаў за ўступленне ў Еўрасаюз
«Сабраўшы мільён подпісаў, мы можам наглядна прадэманстраваць жаданне беларусаў заняць сваё месца ў еўрапейскай сям'і», — лічаць аўтары петыцыі. На іх думку, гэта дасць магчымасць утрымаць міжнародную ўвагу да Беларусі. Петыцыю можна падпісаць на Change.org. Потым яе накіруюць у інстытуты ЕС.
Ініцыятыва прымеркаваная да саміту ЕС, які пройдзе 23 і 24 чэрвеня. Там будзе разглядацца наданне Украіне, Грузіі і Малдове статуса кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз.
Ідэю падтрымалі дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, пісьменнік Уладзімір Някляеў, філосаф Вольга Шпарага, шэраг грамадскіх дзеячаў Беларусі і Літвы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ