ISW: Тое, што УСУ праводзяць паспяховыя контратакі ў Севераданецку, паказвае на зніжэнне баявой сілы расіян
На думку экспертаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, украінскія контратакі, хутчэй за ўсё, працягнуць прыцягваць увагу расійскіх сіл у Луганскую вобласць і такім чынам пакінуць уразлівыя месцы ў абароне Расіі ў Харкаўскай вобласці і ўздоўж паўднёвай восі.
УСУ, верагодна, спрабуюць выкарыстоўваць засяроджванне Расіі на Севераданецку для правядзення контратак па іншых напрамках наступлення.
Па стане на 5 чэрвеня УСУ кантралююць палову Севераданецка. Усе рэзервы арміі ворага накіраваныя на захоп гэтага горада і трасы Лісічанск — Бахмут.