Па словах Асечкіна, у Расіі на базе СІЗА створаныя дзесяць канцлагераў для ўкраінскіх вайскоўцаў, дзе да іх ужываюць катаванні і метады ціску. У прыватнасці, «катавальны канвеер», па словах Асечкіна, створаны ў СІЗА Таганрога.

Са слоў Асечкіна, гаворка ідзе больш чым пра 1000 чалавек, якіх выкралі з тэрыторыі Украіны. Кантроль за палоннымі ажыццяўляе ФСБ, узаемадзейнічаюць з імі байцы спецназа.

Паводле звестак Асечкіна, для катаванняў таксама выкарыстоўваецца МАТБ №19 — Міжабласная туберкулёзная бальніца па Растоўскай вобласці — там дзейнічае катавальны канвеер па аналогіі з Саратаўскай АТБ, «толькі замест швабры, якую ўвесь свет убачыў, там ужываецца карная псіхіятрыя, людзей заколваюць псіхатропамі».

Акрамя таго, адна з крыніц Gulagu.net паведаміла, што цяпер ФСБ прыступіла да вырабу фэйкавых газет і нават радыё — і тэлеперадач, якія будуць імітаваць украінскія СМІ, каб ваеннапалонным ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі даваць фэйкавую інфармацыю пра разгром украінскага войска, «за вамі ніхто не прыйдзе, вас ніхто не ўратуе, Украіна ўжо пад кантролем расійскіх сілавікоў».

Мэта — дэмаралізаваць ваеннапалонных, каб «людзі апусцілі рукі і пагадзіліся замест пакут, катаванняў падпісваць нейкія паказанні, сябе агаворваць, нейкіх трэціх асоб, каб дапамагчы сфальсіфікаваць гэты псеўдатрыбунал».

Паводле інфармацыі Асечкіна, многіх палонных не будуць абменьваць, а пакінуць для так званых трыбуналаў.

«Адзін трыбунал рыхтуецца на тэрыторыі так званай «ЛДНР», а другі, магчыма, пазней будзе праводзіцца ў Расіі для таго, каб у вачах пуцінскага электарату апраўдаць вайну».

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
78