Раней яго вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна скончыўся максімальна магчымы тэрмін утрымання Сяргея пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачванні.

Цяпер Сяргея вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт. 130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачванні, невядома.

Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня мінулага года па ранейшай справе аб нібыта атрыманні хабару. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея змясцілі ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязнем. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5