Фота: AP

Падчас паездкі Хан наведаў месца авіяўдару па ўрадавых будынках і адзін з жылых кварталаў, які істотна пацярпеў ад абстрэлаў.

На пытанне «Бі-бі-сі» пра тое, ці мае намер Гаагскі суд пераследваць высокапастаўленых расійскіх палітыкаў і вайскоўцаў, Хан адказаў, што цяпер суд займаецца зборам доказнай базы, па выніках ацэнкі якой будуць выстаўленыя абвінавачванні.

«У ходзе ўзброенага канфлікту на кожным, у каго ёсць зброя, у каго ёсць улада, ляжаць пэўныя абавязацельствы, — заявіў пракурор. — Нікому не дазволена беспакарана рабіць усё, што яму захочацца».

Паводле яго слоў, суд «разгледзіць адказнасць усіх бакоў», так што абвінавачванні могуць быць выстаўленыя і ўкраінскім вайскоўцам.

«Калі людзі былі забітыя, мы павінны ведаць, хто іх забіў. Калі будынкі былі пашкоджаныя, мы павінны ведаць, хто іх пашкодзіў. І ці было гэта апраўданае ваеннай неабходнасцю і адпаведнае мэтам», — дадаў Хан.

На сённяшні дзень ва Украіне па фактах ваенных злачынстваў заведзена амаль 16 тысяч спраў. Украінскіх пракурораў на месцах падтрымліваюць групы экспертаў з розных краін, у тым ліку з Вялікабрытаніі, Літвы, Славакіі і Францыі.

Вашынгтон, які не падпісаў Рымскі статут (асноватворны дакумент Міжнароднага крымінальнага суда, а ў гады прэзідэнцтва Дональда Трампа ЗША пасварыліся з Гаагай з-за расследавання там меркаваных ваенных злачынстваў ЗША ў Афганістане) у гэтай галіне Кіеў не падтрымлівае.

Па словах Хана, суд «вёў перамовы з усімі бакамі і спрабаваў заручыцца падтрымкай усіх тых, хто гатовы яе аказаць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру