Па частцы 2 артыкула 216 «Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу» Міхаілу Лупаносаву прысудзілі 2,5 года хіміі, як і запытаў пракурор. 

Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, суддзя — Сяргей Кацар. 

Міхаіл Лупаносаў

Мужчыну адпусцілі ў зале суда. Абскарджваць прысуд ён не будзе. 

Першапачаткова Міхаілу інкрымінавалі яшчэ два артыкулы — ч.ч. 1 і 2 арт. 380 (выкарыстанне несапраўднага дакумента, учыненае паўторна), а таксама ч. 1 арт. 427 (унясенне адказнай асобай загадзя несапраўдных даных у афіцыйныя дакументы, падробка дакументаў, учыненая з карысці ці іншай асабістай зацікаўленасці). 

Але гэтыя абвінавачванні ў працэсе адваліліся. 

Маскоўскі аддзел СК Мінска раней агучваў, у чым яны падазраюць Міхаіла. Ён нібыта атрымліваў ліцэнзію на будаўніцтва, не маючы супрацоўнікаў патрэбнай катэгорыі, а таму, як сцвярджаецца, сам унёс у працоўныя кніжкі пяці асоб несапраўдныя запісы аб ранейшых месцах працы. 

Яшчэ адзін эпізод, які ставіўся ў віну брату Лупаносава, гучыць так: заключыў дамову з адной фірмай і субпадрадчыкам на правядзенне […] работ, праз некалькі месяцаў прапанаваў заказчыку змяніць умовы аплаты і пералічваць аплату за выкананыя работы ад замоўцы адразу на рахунак субпадрадчыка, дзе Лупаносаў таксама быў намеснікам дырэктара. 

«Такім чынам, на падставе акта здачы-прыёмкі выкананых работ, якія фактычна не адбываліся, замоўцам пералічаныя за некалькі этапаў 45 тысяч беларускіх рублёў. У наступным указаныя сродкі расходаваліся ў інтарэсах таварыства, дырэктарам якога з'яўляўся фігурант», — паведамляў СК.

Чытайце таксама: Следчы камітэт расказаў, за што кашмарыць брата Лупаносава

Чытайце таксама: Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю руху за свабодныя выбары, даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру