Мядзведзь з Беларусі на хвілінку завітаў у Літву
Сёння ноччу пагранічнікі літоўскай Кянскай заставы заўважылі мядзведзя, які прыйшоў у Літву з Беларусі. Ён перайшоў граніцу і пайшоў уздоўж чыгункі ўглыб Літвы, піша Delfi.
Але далёка драпежніку зайсці не ўдалося. Якраз у гэты час уздоўж граніцы недалёка ад месца «парушэння» праязджаў патрульны экіпаж памежнікаў. Верагодна, мядзведзь спалохаўся аўтамабіля.
Жывёліна правяла у Літве хвіліну і неўзабаве вярнулася ў Беларусь.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ