Карпенка таксама дадаў, што страты тэхнікі складаюць «30-40, часам да 50% у выніку актыўнага бою».

Ён патлумачыў, што каб паўнавартасна прыкрыць усю лінію фронту, дзе праходзяць актыўныя баі, Украіне трэба цалкам абсталяваць 40 брыгад. На гэтыя 40 брыгад агулам трэба 4 тысячы баявых машын пяхоты, 1 200 танкаў і амаль 2,2 тысячы артылерыйскіх сістэм.

«Вы павінны разумець, што працягласць лініі фронту складае 2500 кіламетраў. Лінія фронту, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні, працягласцю больш за 1000 кіламетраў. Гэта як ад Кіева да Берліна», — сказаў генерал.

Ён таксама дадаў, што міжнародная дапамога пакрывае толькі 10—15% ад патрэбаў украінскай арміі.

Мяркуючы па падліках незалежных аналітыкаў, якія збіраюць усе факты знішчэння тэхнікі, пацверджаныя фотамі ці відэа, па стане на сёння Расія панесла страты ў тэхніцы ў 2—4 разы большыя, чым Украіна. Толькі страты ўкраінцаў у авіяцыі большыя, чым у расіян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру