«Камітэт транспарту Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан афіцыйна заяўляе: гэтыя паведамленні з'яўляюцца фэйкавым укідам. У рэчаіснасці на тэрыторыі Казахстана няма 1700 вагонаў з расійскім вугалем. На шляхах РЧ таксама няма вагонаў з вугалем, якія стаяць у напрамку Казахстана або з РК» — праінфармавала прэс-служба казахстанскага Міністэрства.

Паводле яе інфармацыі, узаемадзеянне з расійскай чыгункай ідзе ў штатным рэжыме, ніякіх затрымак па экспарце і імпарце няма. У міністэрстве лічаць, што гэтыя паведамленні накіраваныя на дыскрэдытацыю «добрасуседскіх партнёрскіх адносін паміж дзвюма краінамі».

Раней з'явіліся паведамленні пра тое, што Расія абмежавала транзіт казахстанскай нафты, у адказ Казахстан, нібыта, прыпыніў транзіт расійскага вугалю.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4