Ветэрынарныя інспектары, якім быў перададзены груз, абследавалі яго і вызначылі, што ў машыне перавозілася каля 20 тон каровіных шкур. Ветэрынарна-суправаджальныя дакументы з пацвярджэннем паходжання, бяспекі і эпізаатычнай бясшкоднасці прадукцыі, пры гэтым адсутнічалі. 

Не было на шкурах і маркіровачных этыкетак ды ветэрынарных клеймаў, якія пацвярджалі б правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы, а машына не адпавядала патрабаванням да санітарнага стану.

Таму груз быў затрыманы і пасля праведзенай экспертызы на наяўнасць узбуджальнікаў асабліва небяспечных хвароб жывёл утылізаваны. Яго перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
5
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру