Сярод людзей ва ўзросце ад 35 да 44 гадоў на гэтае пытанне правільна адказваюць 68%, ад 45 да 59 гадоў — 85%. Часцей за ўсіх (88%) дакладную дату — 22 чэрвеня 1941 года — называюць рэспандэнты ад 60 гадоў.

У цэлым правільны адказ далі 73% удзельнікаў апытання, няправільную дату назвалі 17% расейцаў, яшчэ 5% прызналіся, што не ведаюць, калі пачалася «Вялікая Айчынная вайна», столькі ж апытаных не патрапілі нешта адказаць.

Большасць рэспандэнтаў (88%) на працягу апошняга года глядзелі фільмы пра «Вялікую Айчынную вайну», 41% чытаў кнігі пра яе, 21% наведваў сустрэчы з ветэранамі, а больш за палову (51%) — месцы баявой славы, музеі і мемарыялы. На месцах пахавання загінулых вайскоўцаў за апошні год пабывалі 44% апытаных. 

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
21
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру