Першай зрэагавала трэнерка зборнай ЗША Андрэа Фуэнтэс. Яна скокнула ў басейн проста ў адзенні і паплыла да Аніты. Фуэнтэс здолела выцягнуць спартсменку на паверхню, дзе ўжо чакала дапамога.

Абследаванне не выявіла ніякіх пашкоджанняў. Па папярэдняй інфармацыі, Альварэс страціла прытомнасць з-за перанапружання. Яна працягне выступаць на чэмпіянаце.

Клас
42
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
0