Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 ляцеў з Арэнбурга ў Белгарад, у Разані прызямляўся на дазапраўку. Крушэнне адбылося адразу пасля ўзлёту. На кадрах відэа бачна, што самалёт загарэўся ў паветры.

Самалёт упаў у полі ў непасрэднай блізкасці ад прыватных жылых дамоў, у раёне Міхайлаўскай шашы.

На борце судна знаходзіліся 10 грамадзян.

«Целы двух загінулых дасталі з палаючага борта», — распавёў суразмоўца агенцтва ТАСС. Па даных крыніцы ТАСС ў экстраных службах, у выніку аварыі пацярпелі пяць чалавек.

«Адзін чалавек у стабільна цяжкім стане. Яго паднялі ў рэанімацыю, абыходзячы прыёмны пакой», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Пазней стала вядома пра чатырох загінулых.

У Мінабароны РФ, каментуючы інцыдэнт заявілі, што самалёт выконваў вучэбна-трэніровачны палёт, грузу на яго борце не было.

Гэта ўжо трэці выпадак за тыдзень.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?