Пяціпавярховы цагляны дом 1967 года пабудовы знаходзіцца на завулку Бранявым, 4. У ім жылі шэсць былых старшыняў Савета міністраў БССР: Мікалай Аўхімовіч, Ціхан Кісялёў, Аляксандр Аксёнаў, Уладзімір Бровікаў, Міхаіл Кавалёў і Вячаслаў Кебіч. Жылі тут і іншыя партыйныя босы БССР.

Выстаўленая на продаж кватэра знаходзіцца на другім паверсе і мае плошчу 160 квадратных метраў, з іх 93 метры — жылая. Яна некалі належала старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Сяргею Прытыцкаму, у гонар якога названая вуліца ў Мінску і не толькі.

Кругласутачная ахова і відэаназіранне ёсць як вакол дома, так і на тэрыторыі двара.

«Вельмі ціхі і спакойны двор, заўсёды ёсць месца для паркоўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

У падʼездзе ўсяго 8 кватэр.

У кватэры, што прадаюць, — новы дызайнерскі рамонт. У аздабленні «выкарыстаныя самыя дарагія матэрыялы, такія як натуральны мармур, онікс, паркет».

Вітальня займае 35 квадратных метраў. У ёй размешчаныя шафа-купэ і скульптура з калонамі.

Гасцёўня займае 33 квадратныя метры. Тут ёсць як зона адпачынку, так і працоўная прастора.

Уся мэбля ў вітальні — італьянская Carpanelli з 19 відамі дрэва, узорамі і эмаллю з жэмчугу.

Спальня займае 27 квадратных метраў. Там ёсць гардэробная, уваход у асабісты ванны пакой і на лоджыю.

Уся мэбля спальні — італьянскай фабрыкі Cappellini з пазалотай.

Кухня — 21 квадратны метр. Гарнітур — італьянскай фабрыкі MEGAROS. Матэрыял кухні — масіў вішні, уключаючы ўнутраныя паліцы. Аздабленне выканана пазалотай.

Уся кухня абсталяваная нямецкай бытавой тэхнікай AEG.

Дзіцячы пакой займае 17 квадратных метраў. Інтэрʼер у ім ужо прасцей.

У кватэры два санвузлы. Ёсць балкон і лоджыя.

За кватэру просяць 890 тысяч даляраў (5549 за метр). Магчымы гандаль.

Клас
7
Панылы сорам
66
Ха-ха
17
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру