Фота: mabe123/istock.com

Людзі з адчувальнай скурай, схільнай да раздражнення і людзі са светлай скурай падвяргаюцца найбольшай рызыцы сонечных апёкаў. Гэта звязана з меншай колькасцю меланіну.

Алей перачнай мяты

Гэта эфектыўны сродак ад сонечных апёкаў. Аказвае супрацьзапаленчае дзеянне і паскарае рэгенерацыю эпідэрмісу. Дзякуючы ўтрыманню ментолу гэты прадукт выклікае адчуванне астуджэння і абязбольвае падпаленую скуру.

Для гэтага дастаткова дзвюх кропель алею на палову шклянкі цёплай вады. Памажце гэтай сумессю абпаленыя ўчасткі.

Малочныя прадукты

Калі мы загараем, кіслотны pH скуры парушаецца. А ён абараняе скуру ад страты вільгаці і мікраарганізмаў.

У гэтым могуць дапамагчы малочныя прадукты: кефір, кіслае малако, ёгурт або пахта. Дзякуючы высокаму ўтрыманню жывых культур бактэрый, яны дапамогуць рэгенераваць эпідэрміс і аднавіць правільны ўзровень pH. Проста намажце кефірам спаленыя плечы ці накладзіце кісламалочны кампрэс.

Сонечны апёк 2-й ступені. Што з ім рабіць?

Уздзеянне сонца можа скончыцца не толькі пачырваненнем скуры, але і з'яўленнем балючых пухіроў на ёй. Людзі са светлым адценнем скуры асабліва схільныя да такіх захворванняў. Такія апёкі часта суправаджаюцца не толькі болем, але і павышэннем тэмпературы.

Лепш за ўсё пракансультавацца з лекарам. Для палягчэння дыскамфорту можна выкарыстоўваць хатнія сродкі, такія, як кампрэсы з пахты, кефіру, натуральнага ёгурту ці соку алоэ вера. Яны супакойваюць, ўвільгатняюць і змазваюць скуру.

Клас
14
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру