Знішчанае бульдозерам пахаванне ў Мікулішках

Знішчанае бульдозерам пахаванне ў Мікулішках

«МЗС з абурэннем прымае паведамлення пра тое, што пахаванне польскіх жаўнераў у Мікулішках Гродзенскай вобласці было знішчанае па загадзе беларускіх уладаў. У 1944 годзе воіны 3-й і 6-й брыгад Арміі Краёвай, складовай часткі Войска Польскага, удзельнікі аперацыі «Вострая брама» змагаліся за вызваленне Вільні ад нямецкай акупацыі і заплацілі за гэта самы высокі кошт. Асабліва шакуе тое, што беларускі бок робіць гэты беспрэцэдэнтны напад якраз напярэдадні гадавіны аперацыі 7 ліпеня», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Польшчы.

У ведамстве падкрэслілі, што знішчэнне магілы байцоў АК у Мікулішках нагадвае самыя змрочныя старонкі гісторыі камунізму і, улічваючы ранейшыя паведамленні аб спусташэнні польскіх вайсковых пахаванняў, не можа быць успрынятае інакш, як наўмысная акцыя па далейшым пагаршэнні ўзаемаадносін паміж Польшчай і Беларуссю.

«Гэтая вельмі ганебная падзея з’яўляецца прыкладам парушэння цяперашнімі беларускімі ўладамі ўсіх сваіх абавязацельстваў у дачыненні да мемарыяльных абʼектаў на сваёй тэрыторыі, — адзначылі ў МЗС. — Ліквідацыя польскіх магіл і памятных мясцін — яшчэ адзін і самы яскравы прыклад дзеянняў мінскага рэжыму супраць палякаў у Беларусі.

Мы рашуча асуджаем гэтую антыпольскую кампанію беларускіх уладаў, накіраваную на ўстараненне любых слядоў польскасці ў Беларусі. Разбурэнне вайсковых пахаванняў не зменіць гісторыю і не сатрэ памяць пра мінулае. Гэта яшчэ раз паказвае свету варварства цяперашняга рэжыму».

Чытайце таксама:

Кіраўнік польскай дыпмісіі ў Беларусі наведаў зруйнаваныя пахаванні ў Мікулішках

Хто пахаваны пад Мікулішкамі, дзе беларускія ўлады разбурылі могілкі жаўнераў АК

Зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках на Ашмяншчыне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?