Расейская служба BBC паведамляе пра забойства аднаго з лідэраў тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» Салеха Алі Салеха Набхана. Тое адбылося ў панядзелак у выніку спецаперацыі ў Самалі.

Пакуль дакладна невядома, якая краіна правяла аперацыю. Амерыканцы кажуць пра сваю прысутнасць у Самалі, але відавочцы гавораць пра вайскоўцаў у французскай форме. Прадстаўнік узброеных сіл Францыі, праўда, абвяргае гэтую інфармацыю.

Салеха Алі Салеха Набхана падазраюць у арганізацыі нападу на гатэль і ізраільскі авіялайнер у кенійскім порце Мамбаса ў 2002, а таксама выбухаў у амерыканскіх пасольствах ў Кеніі і Танзаніі ў 1998.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?