Фэйкавыя гульні трансляваліся на ютуб-канале арганізатараў. На гэтых матчах была нават графіка, дзе адлюстроўваўся лік і склады каманд.

Для стварэння атмасферы выкарыстоўваліся аўдыязапісы заўзятараў з рэальных гульняў па крыкеце, а таксама запісы голасу рэальнага індыйскага каментатара. Аднак стадыён (якога насамрэч не было) ніколі не паказвалі, здымаючы толькі гульнявую пляцоўку і гульцоў буйным планам.

Расійскія гульцы паспелі перавесці злачынцам каля 300 тысяч рупій ($3800). Паведамляецца, што ўся гэтая «ліга», хутчэй за ўсё, кіравалася з Расіі.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0