28 ліпеня падаражэў праезд у сталічным гарадзкім транспарце. Талёнчык і жэтончык на паездку зараз будзе каштаваць 500 рублёў.
Разам з тым Менгарвыканкам прыняў рашэньне, што талёнчыкі старога ўзору будуць сапраўдныя толькі на працягу 10 дзён пасьля зьменаў тарыфу.
Але, дамавітыя пасажыры няхай не напакояцца: талёнчыкі старога наміналу ў 460 рублёў змогуць абмяняць на новыя адпаведна з даплатай 40 рублёў. Гэта ня тычыцца тых, хто накупіў па старой цане жэтончыкаў на мэтро: іх пасьля падаражаньня не мяняюць.
0
0
0
0
0
0