«І яшчэ адна важная навіна пра Службу бяспекі Украіны. Адбываецца кадравая рэвізія службы. Вырашаецца пытанне аб звальненні дваццаці васьмі службовых асоб. Розны ўзровень, розныя напрамкі. Але падставы падобныя — нездавальняючыя вынікі працы», — заявіў Зяленскі.

Таксама ён падзякаваў усім, хто дакладна і эфектыўна служыць дзяржаве, кожнаму і кожнай, хто эфектыўна абараняе інтарэсы на сваім узроўні.

Напярэдадні Зяленскі адхіліў ад пасады кіраўніка СБУ Івана Баканава і прызначыў у гэтую службу часовага кіраўніка. А 18 ліпеня ён унёс у Вярхоўную Раду прадстаўленне аб звальненні Івана Баканова з пасады кіраўніка Службы бяспекі Украіны.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0