— ЦУМ, ГУМ і універмаг «Беларусь» прапануюць пакупнікам разнастайнае па колеравай гаме і фасонах адзенне для дзяўчынак і хлопчыкаў усіх узроставых груп. У асартыменце больш за 220 мадэляў. Сярод іх сарафаны, блузкі, кашулі, штаны і спадніцы, пінжакі і камізэлькі, касцюмы і камплекты, — адзначыла намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Да школьнага сезона ва ўнівермагах прадстаўлены шырокі асартымент дзіцячага абутку — каля 70 мадэляў для хлопчыкаў і дзяўчынак школьнага ўзросту.

Варыяцыі мадэляў адзення і абутку дазваляюць падабраць школьны ансамбль на густ дзіцяці. Арыенціровачны кошт аптымальнай «экіпіроўкі» школьнікаў малодшых класаў складае ад 308 да 1 125 рублёў, а старшакласнікаў — ад 330 да 1 366 рублёў. У яе склад уваходзяць адзенне, абутак, галантарэйныя тавары і школьныя прыналежнасці.

Арыенціровачны кошт аптымальнага набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прыладаў для навучэнцаў малодшых класаў складае ад 69 да 175 рублёў, для старшакласнікаў — ад 76 да 251 рубля. Кошт школьных ранцаў і сумак вар'іруецца ад 40 да 238 рублёў.

Для стымулявання продажу і павелічэння яго аб'ёму гандлёвыя аб'екты Мінска актыўна выкарыстоўваюць карты растэрміноўкі камерцыйных банкаў.

— Шматдзетным сем'ям і грамадзянам, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, у сталічных універмагах пастаянна даюцца зніжкі 10 %, — звярнула ўвагу Н. Лазарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3