На апошняй нарадзе Саўміну прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што «малаэфэктыўныя прыватныя прадпрыемствы дрэваапрацоўчага комплексу будуць нацыяналізаваныя». У «Беллеспаперапраме» адмаўляюцца гаварыць, які адсотак прадпрыемстваў працуе малаэфэктыўна, бо, як зазначылі там, не існуе такога крытэру, які б вызначаў гэтую малаэфэктыўнасьць. А.Лукашэнка ж у сваю чаргу сказаў, што калі ў галіне дрэваапрацоўкі ня будзе наведзены парадак, то міністар Пётар Сямашка можа апынуцца на лаве падсудных.
Парадак можа заключацца ў тым, што прыбытковая галіна цалкам пяройдзе пад кантроль Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, якое ўжо актыўна дзейнічае ў гэтай сфэры.