«Спіс усталяваных і затрыманых памагатых экстрэмісцкай сеткі толькі ў рамках расследавання адной крымінальнай справы налічвае больш двух дзясяткаў чалавек. Некаторыя з іх атрымалі заслужанае пакаранне ў выглядзе 5-11 гадоў пазбаўлення волі», — зазначае СК і прыводзіць прыклад менеджара сеткі мабільнага аператара «БЕСТ», які «актыўна займаўся перадачай персанальных звестак адміністратарам ЧКБ, доступ да якіх меў у рамках сваіх службовых абавязкаў».

Яму выстаўленае абвінавачванне ў дапамозе ў распальванні сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і групай асоб, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Таксама СК паведамляе, што даследавалі ўсе носьбіты інфармацыі Сафіі Сапегі. Гэта дапамагло ім ўсталяваць лінію ўзаемадзеяння адміністратараў са сваімі крыніцамі. Тых удзельнікаў ЧКБ, хто знаходзіўся ў Беларусі, затрымалі, а пазней ім выставілі абвінавачванні.

«Сярод іх выяўленыя работнікі дзяржорганаў, былыя праваахоўнікі і асобы, якія мелі доступ да асабістых звестак беларусаў», — піша прэс-служба Следчага камітэта.

Нагадаем, што раней Сафію Сапегу асудзілі на шэсць гадоў калоніі за адміністраванне ЧКБ, у якой размяшчаліся персанальныя звесткі сілавікоў і іншых асоб, якія ўдзельнічалі ў падаўленні пратэстаў у 2020 годзе і правядзенні выбараў. СК зазначае, што для ўстанаўлення іх асоб выкарыстоўвалася інфармацыя, атрыманая з прылад Сапегі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3