Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Сітуацыя ў свеце з харчаваннем абсалютна нявызначаная. Мы не ведаем, што будзе заўтра, і гэта самае небяспечнае. Многія кажуць, што мы напярэдадні голаду. Мы гэта адкідаць не можам і задаёмся пытаннем: а раптам? Таму нам трэба сабрацца. Словам, сітуацыя вельмі сур'ёзная», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, крытычная сітуацыя на сусветным харчовым рынку толькі пагаршаецца. «Кадры палаючых пшанічных палёў, падпаленых баявымі верталётамі нашых паўднёвых суседзяў, нікому не дадаюць аптымізму. Але гэта толькі вяршыня айсберга», — адзначыў Лукашэнка.

Спыніўся ён і на пытанні санкцый. «Бяздумныя санкцыйныя абмежаванні на мінеральныя ўгнаенні, энерганосьбіты і разрыў звыклых транспартных сувязяў паставілі многія краіны на мяжу выжывання. Зіма блізка. І для тых, хто не зможа сябе пракарміць, гэта будзе халодная і галодная зіма», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запатрабаваў якасна ўбраць ураджай, таму дысцыпліна і адказнасць павінны быць на вышэйшым узроўні. «А з гэтым, як мне дакладваюць Камітэт дзяржаўнага кантролю і Генеральная пракуратура, не ўсё так гладка», — заўважыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, многія кіраўнікі падрыхтоўку да ўборачнай кампаніі папросту завалілі. У асобных арганізацыях тэхніку нават не пачыналі рамантаваць.

«Фактычна кожны дзясяты камбайн не гатовы да працы. Няма механізатараў, кажуць. Як няма? Бо мы яшчэ восенню мінулага года дамовіліся. Не ўсюды працуюць элеватары і склады для захоўвання збожжа. Прычым такое высветлілася пры праверцы ў кожнай чацвёртай гаспадарцы. Прыпіскі па гатоўнасці тэхнікі і зернесушыльных комплексаў устаноўлены на 40 сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Гэта не проста безадказнасць з боку мясцовай улады, гэта харчовая дыверсія. Менавіта так гэта будзе расцэньвацца», — заявіў Лукашэнка.

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
68
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3