Фота: Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі

Мужчына быў затрыманы 15 лютага супрацоўнікамі Службы дзяржаўнай бяспекі і вайсковай контрразведкі. Як паведамілі ў прэс-службе СДБ, у ходзе расследавання ўстаноўлена, што затрыманы па даручэнні беларускай вайсковай разведкі вёў здымку латвійскіх абаронных аб'ектаў, аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, у тым ліку электразабеспячэння.

Беларус, паводле інфармацыі следчых, паспеў атрымаць інфармацыю як мінімум па 17 аб'ектах.

«Па ацэнцы СДБ, інфармацыя такога характару можа быць карысная Беларусі, а таксама яе саюзніцы Расіі, у выпадку магчымага ваеннага канфлікту з НАТА, у тым ліку з Латвіяй, для планавання дыверсій або нападаў на вайсковыя аб'екты і крытычную інфраструктуру краіны.

Такім чынам, інфармацыя, атрыманая асобай незаконным шляхам і перададзеная службе вайсковай разведкі Беларусі, патэнцыйна можа нанесці істотную шкоду забеспячэнню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абараназдольнасці ва ўмовах ваеннага канфлікту», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру