«Патрабуем знайсці нашых блізкіх, унесці ў спісы ваеннапалонных, якія зніклі без вестак. Праца па пошуку не вядзецца, бо яны знаходзяцца ў статусе зніклых без вестак. Міністэрства абароны РФ больш за пяць месяцаў блакуе змяненне статусу вайскоўцаў незалежна ад звестак, якія пастаянна змяняюцца. Сваякам даводзіцца шукаць факты і даказваць самім, што іх сын, муж у палоне (загінуў) — так па ўсёй краіне. Упаўнаважаныя органы дрэнна вядуць працу, дапамогі ад камандзіраў вайсковых часцей няма», — гаворыцца ў лісце, які бацькі і жонкі расійскіх вайскоўцаў асабіста перадалі ў прыёмную адміністрацыі прэзідэнта 26 ліпеня.

Пад зваротам падпісаліся 106 чалавек. Лічыўся адзін подпіс ад сямʼі аднаго расійскага вайскоўца, які альбо знік без вестак, альбо загінуў, альбо проста знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, дзе з 24 лютага Расія вядзе баявыя дзеянні.

Таксама сваякі расійскіх вайскоўцаў патрабуюць стварыць у кожным рэгіёне Расіі пункт, дзе будзе надавацца дапамога з пошукам жывых, палонных, параненых і загінулых вайскоўцаў, якія знаходзяцца на вайне ва Украіне.

Аўтары звароту таксама запатрабавалі сустрэчы з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, а таксама просяць Пуціна прызначыць свайго прадстаўніка, які даваў бы справаздачу сваякам зніклых без вестак вайскоўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Паказальна / Адказаць
26.07.2022
106 семьяў на 140 000 000 мільёнаў насельніцтва !!!
Паказальна, але, хоць гэтыя не хочуць мяняць сваіх сыноў, бацькоў на новыя "лада-гранты"....
1
Inte / Адказаць
26.07.2022
Автократическим режимам плевать на своих граждан, как они живут и что с ними.
Росгвардии, ФСБ, полиции и ФСИНа хватит на всех недовольных
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру