«Апрычнікі абралі Дзень прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці для чарговых зачыстак. Затрыманы Мікола Казлоў — лідар АГП. Пагрукаліся і да іншых чальцоў партыі. Наступ на апошнюю арганізаваную выспу супраціву пачаты. Гэта вайна», — напісаў у Фэйсбуку былы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Таксама затрымана старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева. Да яе прыйшлі а 7 раніцы, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

55-гадовы Мікалай Казлоў працаваў падпалкоўнікам міліцыі, 17 гадоў адпрацаваў у крымінальным вышуку. У 2008 годзе яго паслалі ахоўваць выбарчы ўчастак на Нямізе, і ён стаў сведкам, як старшыня ўчастковай камісіі Аляўціна Гладкая і намеснік старшыні Аляксей Пятніца ўвайшлі ў апячатаны пакой і ўкінулі ў скрыню для галасавання пачкі бюлетэняў. Казлоў, які да таго не ўяўляў сабе, што лукашысты фальсіфікуюць выбары, напісаў пра гэта рапарт начальству, а калі захадаў ніхто не зрабіў, паведаміў у незалежную прэсу. Казлова прасілі адклікаць рапарт, каб замяць справу, але ён праявіў прынцыповасць і пайшоў у запас.

У 2012 годзе ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, у ліпені 2016 года абраны намеснікам старшыні партыі.

4 мая 2021 года Аляксандр Лукашэнка, помсцячы, адняў у Казлова званне падпалкоўніка запасу. Казлоў быў палітзняволеным: яго абвінавацілі ў «разгалошванні даных» па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. Пракурор Вадзім Лалуа і суддзя Таццяна Шоцік аформілі рашэнне адправіць яго за краты.

У зняволенні Казлова тры месяцы пратрымалі ў адзіночнай камеры. Каб не страціць навык размаўляць, ён уголас сабе чытаў, расказваў ён у інтэрв'ю.

Чытайце таксама: Старшыня АГП Мікалай Казлоў пасля выхаду на волю: З'язджаць з Беларусі не збіраюся

«Канапацкая хлусіць!» Мікалай Казлоў шчыра расказвае пра палітыку, грошы і сваю працу ў міліцыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру