instagram.com/xiaozhan.studio

instagram.com/xiaozhan.studio

Вядомы часопіс Nubia Magazine правёў апытанне сярод сваіх чытачоў і вызначыў самага прыгожага мужчыну 2022 года. Ім стаў кітайскі акцёр Сяо Чжань.

Адзначаецца, што галасаванне доўжылася 5 месяцаў. Усяго прагаласавала 4 мільёны чалавек, і ўжо ў ліпені быў вызначаны фаварыт. Чытачы вырашылі аддаць званне самага прыгожага мужчыны 2022 года кітайскаму акцёру Сяо Чжань, які здабыў папулярнасць пасля здымак у фільмах «Неўтаймоўны: Уладар Чэньцын», «Воўк», «Баявы кантынент».

Вядома, што сярод прэтэндэнтаў на гэтае званне былі і іншыя знакамітасці: удзельнік гурта BTS Кіа V Тхэхен, акцёр Ван Бо, футбаліст Крышціяну Раналду, спявак Джасцін Бібер, акцёр Генры Кавіл, акцёры Цімаці Шаламэ і Том Холанд.

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0