Паведамляецца, што здарэнне адбылося прыкладна ў 12.50.
Хлопчык хацеў выкінуць запаленую петарду з балкона, але не паспеў адчыніць акно, і петарда выбухнула проста ў ягоных руках.
Побач з хлопчыкам у момант выбуху знаходзілася шасцігадовая сястра, яна не пацярпела. А сам ён з траўматычнай ампутацыяй кісці дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Бярозаўскай раённай бальніцы.





