Пасля пачатку вайны, баючыся другасных санкцый, кітайскія тэхналагічныя гіганты рэзка скарацілі пастаўкі ў Расію: у сакавіку ў параўнанні з лютым увоз ноўтбукаў упаў на 40%, смартфонаў — на 66%, тэлекамунікацыйнага абсталявання — на 98%






У сакавіку, калі праз вайну ва Украіне Расію пачалі пакідаць заходнія брэнды, Huawei перастала заключаць новыя кантракты на пастаўкі ў Расію сеткавага абсталявання і гаджэтаў. У чэрвені Huawei пачала закрываць брэндавыя крамы ў Расіі.